Беларуская Служба

Францыя разам з 14 іншымі краінамі заклікае да прызнання Палесціны

30.07.2025 14:12
Сярод падпісантаў - Аўстралія, Канада і некалькі краін ЕС. Некалькі арабскіх дзяржаў падпісалі яшчэ адзін дакумент, які заклікае да раззбраення ХАМАС.
    -  ( )       -     .
Міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро (у цэнтры) выступае падчас канферэнцыі па пытанні ўрэгулявання ізраільска-палесцінскага канфлікту шляхам стварэння дзвюх дзяржаў.EPA/SARAH YENESEL Dostawca: PAP/EPA.

Францыя разам з 14 іншымі краінамі заклікала да прызнання палесцінскай дзяржавы ў дэкларацыі, абвешчанай пасля канферэнцыі ААН у Нью-Ёрку.

Дэкларацыю падпісалі міністры замежных спраў 15 краін: Андоры, Аўстраліі, Іспаніі, Фінляндыі, Францыі, Ірландыі, Ісландыі, Канады, Люксембурга, Мальты, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Партугаліі, Сан-Марына і Славеніі. Дзевяць з гэтых краін не прызнаюць палесцінскую дзяржаву, але ў дакуменце іх міністры заявілі пра сваю «жаданне або станоўчую пазіцыю» адносна такога кроку. Гэтыя краіны таксама заклікалі да вызвалення закладнікаў, выкрадзеных палесцінскім ХАМАС.

У каментарыі на партале X міністр замежных спраў Жан-Ноэль Баро напісаў, што яны былі «першымі падпісантамі» звароту. «Мы выказваем сваё жаданне прызнаць палесцінскую дзяржаву і запрашаем тых, хто яшчэ гэтага не зрабіў, далучыцца да нас», — дадаў Баро.

Акрамя таго, у дэкларацыі, прынятай па выніках канферэнцыі, 17 краін заклікалі да раззбраення ХАМАС. Гэты зварот падпісалі, сярод іншых, арабскія дзяржавы: Іярданія, Катар і Егіпет, а таксама Ліга арабскіх дзяржаў. «ХАМАС павінен спыніць свой кантроль над сектарам Газа і перадаць сваю зброю Палесцінскай адміністрацыі», — гаворыцца ў дэкларацыі. Гэты зварот адпавядае абавязацельствам, узятым на сябе ў чэрвені гэтага года лідарам Палесцінскай адміністрацыі Махмудам Абасам.

У дакуменце асуджаецца напад ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года. Міністр Баро, каментуючы тэлеканал France24, заявіў, што ў гэтым плане дэкларацыя беспрэцэдэнтная. «Арабскія дзяржавы, дзяржавы рэгіёна, упершыню асудзілі ХАМАС і напад 7 кастрычніка і заклікаюць да раззбраення ХАМАС і яго выключэння з любой формы ўдзелу ў кіраванні Палесцінай», — падкрэсліў Баро.

Францыя сумесна з Саудаўскай Аравіяй арганізавала канферэнцыю ў Нью-Ёрку.

РАР/юл